Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску? Практычныя парады
У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр
"Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх. Там сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.
Міліцыя
Пасля затрыманняў людзей, як правіла, для складання пратаколу адвозяць у РУУС таго раёна, дзе адбылося затрыманне. Можна тэлефанаваць у дзяжурную частку і спрабаваць даведацца, ці паступаў чалавек да іх. На практыцы – у РУУС амаль заўсёды адмаўляюць наяўнасць у іх затрыманых.
Нумары дзяжурных РУУС Мінска:
Заводскі РУУС: +375173400202
Ленінскі РУУС: +375173676202
Маскоўскі РУУС: +375172471815
Кастрычніцкі РУУС: +375172220446, +375172220442
Партызанскі РУУС: +375172784856, +375172784866
Першамайскі РУУС: +375172800202, +375172802442
Савецкі РУУС: +375172920202, +37517292 95 54
Цэнтральны РУУС: +375172880202, +375172887884
Фрунзенскі РУУС: +375172130825, +375172076767
Калі праз тры гадзіны чалавека не адпусцілі, яго могуць даставіць у ЦІП або ІЧУ. Апошнім часам склалася практыка, што частку людзей з мінскіх і ЦІП, і ІЧУ перавозяць у ІЧУ Жодзіна і СІЗА Баранавічаў.
Для Мінска актуальныя наступныя адрасы і тэлефоны:
ЦІП (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў)
1-й зав. Акрэсціна, 36а. Тэл.: 8017-372-73-80, 8 017 222-89-13
ІЧУ г. Мінска: 1 зав. Акрэсціна, 36. Тэл.: 8 017 372-74-11, 8 017 239-47-31
ІЧУ Мінскага раёна (тут знаходзяцца людзі, затрыманыя ў Мінскім раёне):
г. Мінск, вул. 20, 8 017 268-88-02, 8 017 229-07-02
ІЧУ Жодзіна:
222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22а, 8 017-75 6-38-15
Родныя, якія шукалі сваіх блізкіх у Жодзіне, паведамляюць, што інфармацыю змаглі атрымаць у міліцыі па наступных нумарах + 375177565788 і + 375177567790.
СІЗА Баранавічаў:
225320 г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В
Аператыўна-дзяжурная служба СІЗА Барановіч, тэл. +375 (163) 65-02-01.
ІЧУ г. Слуцка (у жніўні частку затрыманых людзей прывозілі туды):
223610, г. Слуцк, вул. Уласаўца, 12
Аператыўна-дзяжурная служба: (8-01795) 6-26-62
Аператыўна-дзяжурная служба Слуцкага РАУС: (8-01795) 6-26-62
Таксама блізкімі затрыманых былі створаныя адмысловыя тэлеграм-каналы:
@spiski_okrestina
@jodinozaderjanie
@baranovichi_zader
@help_people_belarus - група ўзаемадапамогі ў пошуках затрыманых
Калі не паведамляюць, дзе знаходзіцца чалавек, можна падаць скаргу за дзеянні супрацоўнікаў МУС.
Бальніца
Затрыманыя могуць быць дастаўлены ў бальніцу, калі атрымалі моцныя траўмы. Пазнаваць у першую чаргу стаіць у хуткай дапамогі па тэлефоне 103, а таксама абзвоньваць бальніцы горада:
Траўмапункт бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі: +375 17 212-76-21
Галоўны ваенны шпіталь: +375 17 284-31-28
Рэспубліканскі апёкавы цэнтр: +375 17 287-00-37
Мінская абласная клінічная бальніца: +375 17 265-20-53
Раённая станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі: +375 17 505-20-03
1-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 331-92-58, праспект Незалежнасці, 64
2-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 327-50-29, вул. Энгельса, 25
3-я гарадская клінічная бальніца імя Е. В. Клумава: +375 17 226-04-12, вул. Леніна, 30
4-я гарадская клінічная бальніца імя М. Я. Саўчанкі: +375 17 242-36-60, вул. Р.Люксембург, 110
5-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 295-33-02, вул. Філатава, 9
6-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 245-10-01, вул. Уральская, 5
9-я гарадская клінічная бальніца, Мінскі НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі: +375 17 277-10-91
10-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 345-30-46, вул. Убарэвіча, 73
11-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 225-88-52, вул. Каржанеўскага, 4
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»: +375 17 222-22-32, вул. Р.Люксембург, 110
Суд
Калі затрыманага не адпусцілі, то хутчэй за ўсё яго будуць судзіць. Суд мусіць адбыцца цягам 72 гадзін з моманту затрымання.
Даведацца, ці паступіла справа блізкага сваяка ў суд, можна ў канцылярыі суда па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях:
суд Заводскага раёна Мінска: +375 17 330 51 08
суд Ленінскага раёна Мінска: +375 17 374 63 68
суд Маскоўскага раёна Мінска: +375 17 277 01 88
суд Кастрычніцкага раёна Мінска: +375 17 374 64 13
суд Партызанскага раёна Мінска: +375 17 358 64 20
суд Першамайскага раёна Мінска: +375 17 285 73 39
суд Савецкага раёна Мінска: +375 17 272 48 73
суд Фрунзенскага раёна Мінска: +375 17 308 91 18
суд Цэнтральнага раёна Мінска: +375 17 226 01 76
суд Мінскага раёна: +375 17 373 04 88; +375 17 374 04 87
суд горада Жодзіна: +375 17 756 65 14 (канцылярыя), +375 17 756 64 86 (сакратар).
Таксама зараз суды могуць праходзіць прама на ІЧУ, куды не дапускаюць сваякоў затрыманых.
Праваабаронцы
Праваабаронцы "Вясны" збіраюць дадзеныя аб затрыманых у Мінску і рэгіёнах.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведаміце пра гэта праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію "Вясны": +375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"