Дзеці з анкалагічнымі захворваннямі выйдуць на подыум
У межах дабрачыннага моднага праекту Kids Fashion Zone 9 лютага ладзіцца паказ адзення беларускіх дызайнераў, дзе мадэлямі стануць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі. Усе сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне і рэабілітацыю.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у свеце больш за 200 тысяч дзяцей маладзейшых за 15 гадоў захворваюць на рак. Цяжкае захворванне дзіцяці часта прыводзіць да іх ізаляцыі. На жаль, у нас бракуе ініцыятыў, якія дазваляюць розным дзецям нараўні ўключацца ў творчыя праекты
Дзеля падтрымкі такіх дзяцей і іх сем'яў ладзіцца дабрачынны модны праект Kids Fashion Zone. На подыум выйдуць дзеці, якія навучаюцца ў Цэнтры моды і стылю M.Y.STUDIO, дзеці з анкалагічнымі захворваннямі і дзеці артыстаў беларускай эстрады. Яны пакажуць калекцыю адзення крамы “Стиляжки”.
Удзел у мерапрыемстве дапаможа дзеткам з захворваннямі адчуць падтрымку з боку гледачоў, праявіць сваю індывідуальнасць і атрымаць моцныя прыемныя эмоцыі.
Модны паказ прымеркаваны да двух асаблівых дат: Сусветнага дня барацьбы супраць рака і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак (4 і 15 лютага).
Арганізатары: Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO, Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», ГУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі»
Модны паказ адбудзецца 9 лютага з 14:00 да 18:00 у Victoria Olimp Hotel (Мінск, пр-т Пераможцаў, 103).
Вы можаце падтрымаць праект і стаць удзельнікам каманды ці ахвяраваннем.