«Дзея» выйшла з беларускім словам на вуліцы Слуцка (фота)

Увечары 12 ліпеня жыхары Слуцка мелі магчымасць бясплатна атрымаць беларускамоўныя паштоўкі, памятку пра Слуцкі Збройны чын і газету «Новы час».

akcyja_pasztovak_002_logo.jpg


Аліна Нагорная, актывістка «Дзеі» і былая кандыдатка ў дэпутаты парламента, кіравала акцыяй маладых людзей на вуліцы Леніна. Некаторыя з іх былі апрануты ў майкі з выявай «Пагоні» і надпісам «Беларусь», іншыя — у вышытую ільняную вопратку з беларускім арнаментам.
Аліна Нагорная патлумачыла, што акцыяй яна хацела прыцягнуць увагу случчан да беларускага друкаванага слова. — 2017 год абвешчаны годам беларускага кнігадрукавання, — гаворыць дзяўчына. — Хочацца, каб случчане набывалі беларускамоўныя паштоўкі, віншавалі адзін аднаго па-беларуску і выпісвалі беларускамоўныя газеты.

akcyja_pasztovak_020_logo.jpg


Адна з паштовак падпісана словамі «Я кахаю цябе». Гэта зроблена дзеля таго, каб у нашых людзей узнікалі прыемныя асацыяцыі і добрыя эмоцыі, якіх так не хапае ў апошнія гады.

akcyja_pasztovak_015_logo.jpg


Беларускамоўны тэкст пра Слуцкі Збройны чын павінен напомніць жыхарам горада пра абаронцаў нашай Бацькаўшчыны, памяць аб якіх да гэтага часу не ўвекавечана ў Слуцку.

akcyja_pasztovak_016_logo.jpg


Цікава было назіраць, як паступова святлелі насцярожаныя твары случчан, калі яны атрымлівалі беларускамоўныя падарункі. Большасць з іх дзякавала на роднай мове. Некаторыя ахвотна ўступалі ў пашыраныя размовы і пры гэтым таксама старанна вымаўлялі сказы па-беларуску.

akcyja_pasztovak_014_logo.jpg


Яна Янчык скончыла 8 класаў у рускамоўнай 10-й школе горада Слуцка. Дзяўчынка распавяла, што размаўляе па-беларуску толькі на ўроках беларускай мовы:
— Хочацца, каб беларускай мова гучала паўсюль, а не толькі з вуснаў нашай настаўніцы. Гэта ж нашая родная мова, яна вельмі прыгожая і мілагучная.


За две гадзіны нацыянальна свядомыя грамадскія актывісты раздалі случчанам прыкладана 500 паштовак і памятак, а таксама 100 асобнікаў «Новага часу».
Фота аўтара