Дзеля новага комплексу БПЦ у цэнтры Мінска амаль цалкам знеслі гістарычны будынак 19 стагоддзя
Гістарычны будынак 19 стагоддзя на вул. Вызвалення практычна цалкам знеслі дзеля будаўніцтва новага комплексу БПЦ.

Фота: тэлеграм-канал #МотолькоПомоги: Мінск
Сёння ў 14.30 у тэлеграм-канале "МотолькоПомоги" апублікавалі фатаграфіі практычна цалкам знесенага будынка 19 стагоддзя на вул. Вызвалення, паведамляе tut.by. Збудаванне з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Фота: тэлеграм-канал #МотолькоПомоги: Мінск
Гэты будынак 19 стагоддзя пачалі зносіць у суботу, 7 ліпеня, хоць раней анансавалася рэканструкцыя гэтага аб'екта для будаўніцтва комплексу Беларускай праваслаўнай царквы. Тады начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце Наталля Хвір казала, што па праектнай дакументацыі частку будынка трэба захаваць.