Дзеля «народнага» дэпутата дзяцей марозілі на вуліцы

28 студзеня ў Мінску на тэрыторыі школы № 49 прайшлі спаборніцтвы па розных відах спорту, у якіх удзельнічалі вучні і вучаніцы розных школ ды гімназій з Фрунзенскага раёна сталіцы. Спаборніцтвы праходзілі на тэрыторыі школы ў той час, калі слупок тэрмометра вагаўся каля -18 градусаў. Дзеці перацягвалі ліну, каталіся на лыжах. А пасля беглі ў будынак школы і грэліся каля батарэй.

untitled.bmp

Згодна з санітарнымі нормамі, калі тэмпература паветра дасягае -15, дзяцей, якія навучаюцца ў школах, нельга выводзіць на заняткі па фізічнай культуры, тым больш на спаборніцтвы.

Але арганізатары не адмянілі мерапрыемства, і з усмешкай на тварах спявалі песні пра “Белую Русь ды пляскалі ў далоні. Усё стала зразумела, калі вядучыя абвясцілі сярод ганаровых гасцей Кузьміча Аляксея Фёдаравіча. Гэта чалец Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ён абраны па Адзінцоўскай выбарчай акрузе № 101.

untitled2.jpg

«Народны выбраннік» Кузьміч А.Ф.

Вось і з’яўляюцца пытанні наконт «паказухі». Як стала вядома, учора на сходзе дырэктараў школ Фрунзенскага раёна гэтае пытанне ўздымалася. Але ж загад ёсць загад.

Паводле zapraudu.info