Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязня Дзяніса Дземуха!
Сёння 22-годдзе за кратамі сустракае Дзяніс Дземух.

Дзяніс быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Маршу вызвалення палітвязняў». Пасля адбыцця 13 сутак адміністрацыйнага арышту яго не адпусцілі, а абвінавацілі па арт. 342 КК.
У судзе Заводскага раёна Мінска 9 сакавіка літаральна за некалькі гадзін была разгледжаная крымінальная справа супраць Дзяніса. Суддзя Алег Каляда прызнаў Дзяніса Дземуха вінаватым і прысудзіў 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
«Новы Час» віншуем Дзяніса з днём народзінаў! Жадаем здароўя, моцы, аптымізму і, канешне, найхутчэйшага вызвалення!
Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.