Дзень Волі беларусы ЗША святкуюць з небывалым дагэтуль размахам
Больш за дваццаць гарадоў арганізуюць імпрэзы і сустрэчы, ад Ганалулу (Гаваі) да Маямі (Фларыда), з 19 сакавіка па 3 красавіка.
![Дэтройт, штат Мічыган, 21 сакавіка Дэтройт, штат Мічыган, 21 сакавіка](/img/v1/images/zsza_14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёлета 25 Сакавіка беларусы ЗША адзначаюць небывала маштабна. Беларусы ЗША і Канады падрыхтавалі відэавіншаванне да беларусаў свету.
Ад пачатку сакавіка беларускімі дыяспарамі ў Амерыцы быў падрыхтаваны зварот да прэзідэнта Злучаных Штатаў Джо Байдэна і сенатараў Кангрэса ЗША з просьбай прызнаць 25 сакавіка Днём незалежнасці Беларусі і бел-чырвона-белы сцяг сімвалам беларускай незалежнасці і суверэнітэту. Таксама гэтыя ж звароты былі дасланы губернатарам штатаў і чальцам Палаты прадстаўнікоў.
У Чыкага святкаванне пачалося з 19 сакавіка, калі бел-чырвона-белы сцяг, які вандруе па Штатах, сустрэлі ў Мінеапалісе. 20-21 сакавіка разам са сцягам група беларусаў шпацыравалі па знакавых месцах у горадзе, уключаючы беларускія праваслаўныя і каталіцкія могілкі, Беларускую праваслаўную царкву Святога Рыгора, помнік Тадэвуша Касцюшкі, і мазаіку «Чатыры Сезоны» Марка Шагала.
![Чыкага, штат Ілінойс, 20 сакавіка 2021. Мазаіка «Чытыры Сезоны» Марка Шагала Чыкага, штат Ілінойс, 20 сакавіка 2021. Мазаіка «Чытыры Сезоны» Марка Шагала](/img/v1/images/zsza_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чыкага, штат Ілінойс, 20 сакавіка 2021. Мазаіка «Чытыры Сезоны» Марка Шагала
25-га беларуская грамада Чыкага яшчэ плануе адзначыць свята анлайн з віктарынай на веданне гісторыі і падзей 2020 года, а таксама падзяліцца сакрэтамі беларускай кухні.
![Філадэльфія, штат Пенсільванія, 21 сакавіка 2021 Філадэльфія, штат Пенсільванія, 21 сакавіка 2021](/img/v1/images/zsza2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Філадэльфія, штат Пенсільванія, 21 сакавіка 2021
Маштабна, з канцэртам на свежым паветры адзначылі дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі беларусы Філадэльфіі. Выступалі беларускі, амерыканскі і ўкраінскі гурты, гасцей свята частавалі смачнымі дранікамі, БЧБ-тортам з выявай «Пагоні» і гарбатай.
На святкаванне ў Філадэльфію прыехалі таксама беларусы з Нью-Ёрка, Нью-Джэрсі, Агаё, Вашынгтона ДзіСі. Агулам сабралася больш за 300 чалавек.
У Маямі 20-га сакавіка на ўрачыстай частцы святкавання выступіў заступнік Рады БНР Вячка Статкевіч. Затым пад гітару госці спявалі вядомыя хіты: «Грай» гурта «Ляпіс Трубяцкі», «Сцяг» Зміцера Вайцюшкевіча, «Тры чарапахі» і «Простыя словы» Лявона Вольскага і інш. Таксама арганізатары мерапрыемства частавалі сваіх гасцей БЧБ-тортам і кавай.
![Маямі, штат Флорыда, 21 сакавіка 2021 Маямі, штат Флорыда, 21 сакавіка 2021](/img/v1/images/zsza4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Маямі, штат Флорыда, 21 сакавіка 2021
21 сакавіка беларусы Лос-Анджэлеса і Орандж-Каўнці сабраліся разам, каб адзначыць нацыянальнае свята, спявалі песні, танчылі, праводзілі гістарычную віктарыну і латарэю з беларускімі прызамі. Таксама арганізатары пры дапамозе спонсараў і мясцовых мастакоў зладзілі арт-кірмаш. Сабраныя $2000 з продажу прадукцыі пойдуць у беларускія фонды салідарнасці.
![Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, 21 сакавіка 2021 Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, 21 сакавіка 2021](/img/v1/images/zsza_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, 21 сакавіка 2021
![zsza_6.jpg zsza_6.jpg](/img/v1/images/zsza_6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паўночна-заходняя частка ЗША, а менавіта беларусы Сіэтла, таксама адзначылі свята ў нядзелю, 21 сакавіка. Нягледзячы на надвор’е, група беларусаў сабралася, каб запісаць відэа-віншаванне і заспяваць беларускія песні. Спецыяльна для свята было прыгатавана печыва ў форме Беларусі і насмажаны дранікі з цыбуляй.
![Сіэтл, штат Вашынгтон, 21 сакавіка 2021 Сіэтл, штат Вашынгтон, 21 сакавіка 2021](/img/v1/images/zsza_7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сіэтл, штат Вашынгтон, 21 сакавіка 2021
![zsza8.jpg zsza8.jpg](/img/v1/images/zsza8.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларуская суполка Сан-Дыега 21 сакавіка зладзіла святочную акцыю на беразе Ціхага акіяна. А 25-га суполка плануе прайсціся з нацыянальнай сімволікай маршам па горадзе.
![Сан-Дыега, штат Каліфорнія, 20 сакавіка 2021 Сан-Дыега, штат Каліфорнія, 20 сакавіка 2021](/img/v1/images/zsza_9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сан-Дыега, штат Каліфорнія, 20 сакавіка 2021
Яшчэ на працягу выхадных адбыліся акцыі і святочныя сустрэчы-вячэры ў Ганалулу (Гаваі), Пітсбургу (Пенсільванія), Сіэтле (Вашынгтон), Дэтройце (Мічыган), Дэнверы (Каларада), Даласе (Тэхас).
![Ганалулу, штат Гаваі, 21 сакавіка 2021 Ганалулу, штат Гаваі, 21 сакавіка 2021](/img/v1/images/zsza_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ганалулу, штат Гаваі, 21 сакавіка 2021
![Дэнвер, штат Каларада, 20 сакавіка Дэнвер, штат Каларада, 20 сакавіка ](/img/v1/images/zsza_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дэнвер, штат Каларада, 20 сакавіка
![Далас, штат Тэхас, 21 сакавіка 2021) Далас, штат Тэхас, 21 сакавіка 2021)](/img/v1/images/zsza_12.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Далас, штат Тэхас, 21 сакавіка 2021)
![Дэтройт, штат Мічыган, 21 сакавіка Дэтройт, штат Мічыган, 21 сакавіка](/img/v1/images/zsza_14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дэтройт, штат Мічыган, 21 сакавіка
25 сакавіка плануецца імпрэза ў Вашынгтон ДзіСі каля амбасады Беларусі, святочныя сустрэчы ў Х’юстане (Тэхас) і Осціне (Тэхас), маршы ў Сан-Дыега і Арланда (Флорыда), мітынг і святочная вячэра ў Ноблсвіл (Індыяна).
27 сакавіка беларусы Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі збіраюцца на барбекю і святочную віктарыну ў Беларускім цэнтры ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі), а ў Бостане (Масачусетс) і Сан-Францыска (Каліфорнія) ў гэты ж дзень адбудуцца выставы беларускіх мастакоў. Яшчэ да святкавання 27 сакавіка далучацца беларусы Портланда (Арэгон), Атланты (Джорджыя), Шарлата (Паўночная Караліна) і Фенікса (Арызона), там пройдуць акцыі салідарнасці, святочныя вячэры з беларускімі стравамі і віктарынамі. І закрывае трэці тыдзень святкаванняў 2 красавіка беларуская дыяспара Мінеапаліса (Мінесота) і 3 красавіка суполка Сэнт-Льюіса (Місуры).