Дзевяць фігурантаў «справы TUT.BY» памілаваныя

Дзевяць фігурантаў «справы TUT.BY», якія праходзілі па артыкуле за дапамаганне ў нявыплаце падаткаў, памілавалі. 

_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__1_logo.jpg

Пакуль падрабязнасці справы не паведамляюцца, гэтак жа, як і ўсе імёны вызваленых асоб. Зрэшты, з усіх затрыманых па гэтай справе да суда за кратамі заставаліся толькі Марына Золатава і Людміла Чэкіна.

Фігуранты «справы TUT.BY» у канцы снежня падалі прашэнні аб памілаванні. Усіх іх абвінавачвалі ў дапамаганні ў нясплаце падаткаў. Пакуль падрабязнасці заканчэння справы не вядомыя, таксама «Люстэрка» не прыводзіць і прозвішчы, вядома толькі, што памілаванне закранула 9 чалавек. 

Пра заканчэнне справы напісаў на сваёй старонцы ў Facebook генеральны дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў у сваім фэйсбуку.

«Днямі ў гэтай гісторыі была пастаўленая кропка — нас памілавалі (прашэнне было пададзенае яшчэ ў канцы снежня)», — паведаміў Павалішаў.


Паводле інфармацыі «Люстэрка», усяго памілавалі 9 фігурантаў «Справы TUT.BY», якім былі інкрымінавана дапамога ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Раней паміліваныя заяўлялі хадайніцтвы аб вызваленні аб крымінальнай адказнасці.

Сутнасць прэтэнзіі ўлады па крымінальнай справе супраць «ТУТ БАЙ медыя» была ў тым, што кампанія, хоць і з'яўлялася рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій (ПВТ), нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.


«Справа TUT.BY»

Раніцай 18 траўня сілавікі ўварваліся з ператрусам у галоўны офіс TUT.BY у Мінску і рэгіянальныя офісы ў Брэсце, Гомелі, Віцебску, Магілёве і Гродне, а таксама па месцы жыхарства некаторых супрацоўнікаў ТАА «ТУТ БАЙ медыя». Усяго былі затрыманыя 15 чалавек. Сярод іх — генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны бухгалтар Анжэла Асад, галоўны інжынер Ала Лапатка, намеснік генеральнага дырэктара TUT.BY па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, намеснік генеральнага дырэктара TUT.BY па агульных пытаннях Ірына Рыбалка, намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, экс-юрысконсульт Ірына Касцючэнка, менеджар праекта TAM.BY Дар'я Данілава, менеджар Publisher Box Андрэй Аўдзееў, удава заснавальніка TUT.BY Юрыя ЗісераЮлія Чарняўская. А таксама былі затрыманыя супрацоўнікі рэдакцыі: Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Талкачова.

На працягу года частку затрыманых па справе, якія знаходзіліся ў СІЗА, выпускалі — ім змянялі меру стрымання. Да моманту пачатку судовага працэсу 9 студзеня 2023 года за кратамі заставаліся толькі Марына Золатава і Людміла Чэкіна.

17 сакавіка 2023 года суддзя Валянціна Зянкевіч прызнала Марыну Золатаву вінаватай паводле арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі») і арт. 130 КК («Распальванне варожасці»). Людмілу Чэкіну абвінавацілі паводле трох артыкулаў: арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»), арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў»), арт. 130 КК («Распальванне варожасці»). Абедзвюх суддзя прысудзіла да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Агулам разгляд крымінальнай справы заняў амаль два месяцы, прайшло 37 пасяджэнняў.

Алену Талкачову, Вольгу Лойку і Кацярыну Ткачэнка абвясцілі ў вышук пасля таго, як яны не з'явіліся ў суд.