Дзіцячая творчасць як падзяка за падтрымку праекта «Скрыні храбрасці»

Паглядзець экспазіцыю дзіцячай творчасці ў OZ на Нямізе, 3 можна на працягу чэрвеня. 

img_20210603_104635_768.jpg

2 чэрвеня ў краме OZ на праспекце Пераможцаў, 3 адкрылася выстава творчых работ, якія выканалі пацыенты РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і гродзенскія падапечныя дабрачыннай ініцыятывы. Усяго тут прадстаўлена больш за чатыры дзясяткі малюнкаў, аплікацый і разнастайных кампазіцый, створаных з падарункаў праекта «Скрыні храбрасці».

На пачатку траўня дзеці па ўласнай ініцыятыве распачалі «OZорной марафон», у межах якога яны займаліся творчасцю: малявалі, ляпілі, збіралі мазаікі і пазлы. Усяго ў мастацкім марафоне прынялі ўдзел больш за 30 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў, яны перадалі ў OZ як індывідуальныя, так і калектыўныя працы.

Заўсёды прыемна бачыць вынікі любых сваіх дзеянняў, асабліва каштоўна, калі гэта датычыцца такіх праектаў. Нам важна разумець, што «Скрыні храбрасці» дораць дзецям сілы для выздараўлення і творчасці. Наша падтрымка натхніла хлопчыкаў і дзяўчынак падзяліцца пазітывам і сказаць «Дзякуй!» кожнаму, хто далучыўся да праекта, —  адзначыла Анна Грыневіч, сузаснавальніца OZ.

rd_07281r3.jpg

Усім удзельнікам творчага марафона OZ падорыць карціну па нумарах, а самым актыўным, тым, хто прадставіў тры і болей работ, — яшчэ і лаўцоў сноў, зробленых супрацоўнікамі кампаніі.

Паглядзець экспазіцыю ў OZ на Нямізе можна на працягу чэрвеня. Пасля работы будуць адпраўлены ў іншыя крамы сеткі — так пра ўдзячнасць падапечных РНПЦ даведаюцца яшчэ больш удзельнікаў праекта «Скрыні храбрасці». 

img_20210603_104606_530.jpg

Даведка. Сумесны дабрачынны праект OZ і Цэнтра «ПОРА» стартаваў 1 кастрычніка 2020 года, на дадзены момант «Скрыні храбрасці» ўсталяваны ў 13 крамах кампаніі па ўсёй краіне. За гэты час дзецям перададзены падарункі больш чым з 50 запоўненых боксаў. 

 Паводле прэс-рэліза