«Будзьма беларусамі!» запрашае на анлайн-чытанне казкі для дзетак
Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае маленькіх слухачоў на чарговую сустрэчу, якая адбудзецца 3 чэрвеня а 20-й гадзіне на ютуб-канале.
![1920h1080_1.jpg 1920h1080_1.jpg](/img/v1/images/1920h1080_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У эфіры прагучыць казка Ганны Янкуты «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» у выкананні акцёркі Валянціны Гарцуевай. Дзеянне казкі адбываецца ў Мінскім батанічным садзе, дзе адбылося незвычайнае здарэнне — у трох маленькіх вынаходніц знік мышамабіль! А тут набліжаецца свята, на якім гэтая вынаходка мусіць быць прэзентавана. І што ж рабіць? Хто дапаможа мышам занайсці прапажу?
Чытанне пройдзе ў творчай анлайн-прасторы «PartyZona», дзе адбываюцца самыя цікавыя культурніцкія падзеі.
Пачатак а 20-й гадзіне! Не прапусціце! Далучайцеся да эфіру!