Дзіяна Серадзюк — «Журналістка года»!
Журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк атрымала прэмію Асамблеі НДА Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019 у намінацыі «Журналіст / журналістка года». Віншуем!

Прэмія, якую заснавала Асамблея НДА, уручаецца ў дзясяты раз. Па традыцыі пераможцы вызначаюцца па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі, а таксама спецыяльна запрошанымі экспертамі з ліку лідараў і лідарак НДА, мінулагодніх пераможцаў прэміі, а таксама журналістаў.

Упершыню Чэмпіёны былі абвешчаны ў снежні 2009 года.

Прэмія «Журналіст / журналістка года» ўручаецца рэдакцыі, журналісту/журналістцы, блогеру/блогерцы за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асвятленне грамадскай дзейнасці. У 2015 годзе чэмпіёнскім тытулам у гэтай катэгорыі быў адзначаны журналіст «Новага Часу» Марат Гаравы.
Фота Дзіяны Пінчук