Журналістку «Новага Часу» будуць судзіць за акцыю, на якой яе нават не было
10 студзеня будуць судзіць журналістку "Новага Часу" Дзіяну Серадзюк быццам бы за ўдзел у акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня 2019 года. Але Дзіяна падчас гэтай акцыі была зусім у іншым месцы — на занятках англійскай мовы.
Дзіяна Серадзюк гаворыць, што рэпетытарка не зможа ў гэты час прыйсці ў суд, каб засведчыць, што 20-га снежня Дзіяна прысутнічала ў яе на занятках.
"Магчыма, яна падрыхтуе ў пісьмовай форме свае паказанні, або буду хадайнічаць аб пераносе судовага паседжання на іншы час", — гаворыць Дзіяна Серадзюк.
Шаноўныя чытачы! Падтрымайце нашу журналістку, прыходзьце на працэс: суд Першамайскага раёна Мінска (бульвар Талбухіна, 9) 10 студзеня ў 10.30.
Нагадаем, у снежні 2018 года суд Цэнтральнага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады. Сярод фігурантаў была і журналістка газеты "Новы Час" Дзіяна Серадзюк. Журналістку за асвятленне акцыі пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
«Прыплылі»: як у судзе змагаліся з «папяровай флатыліяй» (фота)
Суддзя Іван Касцян, нягледзячы на ўсе аргументы з боку журналісткі Дзіяны Серадзюк і рэдакцыі "Новага Часу", палічыў, што Серадзюк удзельнічала ў акцыі, а не асвятляла яе.
Артыкулы Дзіяны Серадзюк у "Новым Часе"
---
Таксама ў бліжэйшыя дні адбудуцца суды над пісьменнікамі за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці Беларусі.
9 студзеня, Суд Цэнтральнага раёна Мінска (вул. Кірава, 21):
10:00 — суд над Лявонам Баршчэўскім
12:00 — суд над Пятром Садоўскім.
10 студзеня, Дом Правасуддзя (вул. Сямашкі, 33):
10:00 — суд над Уладзімірам Някляевым
12:00 — суд над Уладзімірам Арловым.
baj.by