Дзяды-2011: традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах
У Мінску прайшло традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах, арганізаваныя Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ. Па розных ацэнках, у шэсці і мітынгу прынялі ўдзел ад адной да дзвюх тысяч
чалавек.
У Мінску прайшло традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах, арганізаваныя Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ. Па розных ацэнках, у шэсці і мітынгу прынялі ўдзел ад адной да дзвюх тысяч
чалавек.
Шэсце прайшло па традыцыйным маршруце ад гадзіннікавага заводу па праспекце Незалежнасці, вуліцах Каліноўскага, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да Курапат. Ва ўрочышчы Курапаты адбыўся кароткі
мітынг, на якім выступілі актывісты КХП-БНФ і быў зачытаны зварот Зянона Пазняка. Адзін з выступоўцаў, выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ на Беларусі Юрась Беленькі зазначыў, што абсалютная
большасць удзельнікаў “Дзядоў — моладзь, якая здольная ахвяраваць сабой дзеля будучыні сваёй Радзімы. Мітынг скончыўся супольным выкананнем гімну “Магутны
Божа.
Па сканчэнні мітынгу ўдзельнікі акцыі ўсталявалі ў Курапатах новыя крыжы, усклалі кветкі і паставілі знічкі ў памяць аб бязвінных ахвярах сталінскага тэрору.