Сёння, 16 красавіка, адбылося пасяджэнне суду на скаргу аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" супраць Палацу культуры Мінскага трактарнага
заводу на зрыў 17 снежня з'езду Партыі.
У судзе БХД далучыла да матэрыялаў справы шэраг новых матэрыялаў, у тым ліку праграма з'езду, якая ўтрымлівала інфармацыю аб выступе Лявона Вольскага, а таксама дадатковая тлумачэнні адносна закону
Рэспублікі Беларусь аб правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў. Згодна з законам, патрабаванні аб узгадненні культурна-массавых мерапрыемстваў не распаўсюджваюцца на мерапрыемствы, што
праводзяцца фізічнымі асобамі для ўласных патрэбаў без атрымання прыбытку.
Апроч таго, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі высунуў дадатковы патрабаванні спагнання з ПК МТЗ няўстойкі ў памеры 8 млн. 319 тыс. 650 рублёў. "Адказчыку ад ПК МТЗ нічога не заставалася,
як паўтараць нібы папугай, што канцэрт быў няўзгоднены, і таму яны мелі права адключаць асвятленне", — адзначыў ён.
У заключным слове Дзяніс Садоўскі таксама прапанаваў падараваць адказчыку ПК МТЗ і суддзі, які вёў працэс, клоўнскія насы, каб той цырк, што адбываўся ў судзе, найбольш нагадваў самога сябе.
Пасля гэтага суддзя выйшаў у дарадчы пакой. Праз паўгадзіны ён абвясціў вырак: ва ўсіх патрабаваннях адмовіць, бо яны не грунтуюцца на законе.
Каментуючы вынік Дзяніс Садоўскі адзначыў: "Вырак абсалютна не здзівіў. Ён яшчэ раз падкрэсліў тое беззаконне, якое чыняць прадстаўнікі рэжыму. Але за кожнае беззаконне кожны ў свой час у
любым выпадку панясе заслужанае пакаранне. Спадзяюся, гэта будзе хутка".
Паводле прэс-службы БХД