Дзяніс Урбановіч знайшоўся!

Актывіст з Лагойскага раёну Дзяніс Урбановіч адбывае адміністрацыйны арышт у Мінскім раённым ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Скарыны. Гэта пацвердзіла іншая абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька, перадае svaboda.org.

Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

У ізалятары карэспандэнту Свабоды таксама пацвердзілі, што Дзяніс Урбановіч сапраўды знаходзіца ў іхнай установе.
"Так, ён тут ад 1 ліпеня. Адпаведна, вызваліцца 10-га. Перадачы можна перадаваць па панядзелках і пятніцах", — сказаў дзяжурны ІЧУ.
Дзяніс Урбановіч жыве ў Лагойскім раёне. Ён браў удзел ў пікетаваьні рэстарацыі "Поедем поедим" каля Курапатаў з пачатку чэрвеня. Журналістам распавядаў, што адзін з ягоных прадзедаў быў расстраляны ў Курапатах.
На актывіста міліцыянты склалі некалькі пратаколаў. 1 ліпеня яго затрымалі ў Мінску разам з актывісткай Вольгай Мікалайчык, якую таксама асудзілі на 10 сутак арышту за удзел у пікетаванні рэстарацыі "Поедем поедим".