І зноў Курапаты: Кастусёву і Сіўчыку далі штрафы
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і адзін з лідараў Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык пакараныя штрафамі за ўдзел у пратэстах супраць рэстарана каля мемарыялу ахвярам палітычных рэпрэсій у Курапатах, піша Радыё Свабода.
![kurapaty_4_sudovyja_spravy__1__logo_1.jpg kurapaty_4_sudovyja_spravy__1__logo_1.jpg](/img/v1/images/kurapaty_4_sudovyja_spravy__1__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле Аляксея Янукевіча, суд Партызанскага раёна Мінска пакараў Рыгора Кастусёва штрафам у 30 базавых (735 рублёў) па артыкуле 23.34 КаАП. Кастусёў цяпер на волі пасля больш чым суткавага затрымання.
Вячаслава Сўчыка пакаралі штрафам у 50 базавых (1225 рублёў). «Засталося яшчэ шмат пратаколаў, — і за Курапаты, і за Астравецкі Шлях. Суды па іх — наперадзе», — паведаміла ў фэйсбуку сустаршыня руху Алена Талстая.