Дзяніса Івашына пакінулі пад вартай на два месяцы

Пра гэта паведаміла жонка журналіста.

123038712_10223885990168152_4604613775823535348_o.jpg

Як паведамлялася раней, журналіста-расследавальніка, аўтара «Новага Часу» Дзяніса Івашына затрымалі ўвечары 12 сакавіка. Ператрус у яго кватэры ішоў больш за тры гадзіны, яго ладзілі пяцёра супрацоўнікаў КДБ. Пасля гэтага яны паехалі ладзіць ператрус у яго бацькоў, якія жывуць у прыгарадзе Гродна.
Пазней Вольга Івашына паведаміла, што сілавікі забралі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, кампутары), сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсё звязанае з Украінай, хоць артыкул крымінальны, а ў пастанове на ператрус нібы за распаўсюд асабістай інфармацыі.
Сёння таксама стала вядома, што ператрус прайшоў у хворай 95-гадовай бабулі Дзяніса Івашына, хаця журналіст там не жыве і яго рэчаў там няма.