Дзянісу Івашыну прад'явілі два новыя крымінальныя абвінавачанні

Па якіх менавіта артыкулах — невядома.

photo_2021_09_18_22_40_05.jpg

Згодна з дакументам, які даслаў начальнік следчага аддзела УКДБ жонцы палітвязня на яе пісьмовы зварот, 2 верасня Дзянісу Івашыну прад'яўленыя два новых абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны да 8 месяцаў 28 дзён.
На сёння Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гарадзенскай турме ўжо 190 дзён.
За час знаходжання пад вартай Дзяніса неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.