Дзяржкамітэт судовых экспертыз пацвердзіў, што яго кіраўніку спалілі машыну
Праз два тыдні пасля інцыдэнту ДКСЭ пацвердзіў, што 1 кастрычніка хтосьці спаліў машыну (джип «Toyota Land Cruiser») старшыні ведамства Аляксея Волкава, піша «Наша Ніва».
Паведамляецца, што супрацоўнікаў камітэта ўзрушыла гэтая навіна, таму яны вырашылі сабраць грошы свайму кіраўніку.
Але Волкаў вырашыў перадаць грошы ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Фрунзенскага раёна Мінска.