Дзяржкантроль рэкамендаваў Полацкаму райвыканкаму радзей падмятаць у кабінетах

Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла неэканомнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў чыноўнікамі Полацкага райвыканкама, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу КДК.

Полацкаму райвыканкаму рэкамендавалі радзей прыбірацца — у мэтах эканоміі / Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Полацкаму райвыканкаму рэкамендавалі радзей прыбірацца — у мэтах эканоміі / Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Для эканоміі прадстаўнікі КДК прапанавалі чыноўнікам Полацкага райвыканкама прыбіраць памяшканні ў два разы радзей.
Цяпер у райвыканкаме дзейнічае норма пра штодзённае падмятанне і мыццё падлогі, адзін раз у два тыдні павінна адбывацца абмятанне сцен, столяў і калон, а вокны трэба мыць штомесяц. Зніжэнне гэтай перыядычнасці ўдвая дапаможа скараціць 30% ставак прыбіральшчыц.