Дзяржпамежкамітэт не пусціў у Беларусь 17 замежных журналістаў

Дзяржпамежкамітэт не пусціў у Беларусі 17 замежных журналістаў. Ім адмоўлена ва ўездзе ў краіну 18 жніўня.

5b040bf5e5ded.jpg


Падставай для адмовы ДПК называе адсутнасць акрэдытацыі для працы на тэрыторыі Беларусі. У паведамленні камітэта гаворыцца, што журналісты хавалі свае сапраўдныя мэты. Яны ехалі ў якасці турыстаў, пры гэтым у іх была выяўленая прафесійная апаратура і пасведчанні журналістаў.

У той жа час ДПК прапусціў прадстаўнікоў Deutsche Welle і Danmarks Radio, якія прыехалі за акрэдытацыяй МЗС.

Паводле  reform.by