Дзяўчыне далі 15 сутак за фота Ніны Багінскай
Дзяўчына прыехала ў Мінск з Масквы.
15 сутак атрымала 23-гадовая Марыя Ціханава за тое, што здымала матэрыял з Нінай Багінскай для курсавой працы. АМАПавец подла падбег да яе ззаду і схапіў за шыю, калі яна проста ішла па праспекце Незалежнасці побач са спадарыняй Нінай.
Дзяўчына прыехала ў Мінск з Масквы. Яна вучыцца ў Інстытуце сучасных мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура кіно і тэлебачання».