Сцяг Ніны Багінскай залунаў над найвышэйшай кропкай Іспаніі

Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на беларусаў Іспаніі.

Тэлеграм-канал «Нашай Нівы»

Тэлеграм-канал «Нашай Нівы»

Учора беларусы паднялі сцяг, пашыты Нінай Багінскай, на найвышэйшую кропку Іспаніі — над жаралом вулкана Тэйдэ (3715 метраў)!
Да беларусаў далучыліся іншыя паходнікі з Ірландыі, Італіі, Іспаніі і Турцыі.
Вулкан Тэйдэ знаходзіцца на востраве Тэнэрыфэ і з'яўляецца цэнтрам Нацыянальнага парка Тэйдэ. Апошняе вывяржэнне вулкана было зафіксавана ў 1909 годзе.