Дзмітрый Герчыкаў пакінуў пасаду галоўнага рэдактара «Прессбола»
Аўторкавы нумар "Прессбола" ад 1 снежня (№4415) стаў апошнім пад рэдакцыяй Дзмітрыя Герчыкава. Кантракт з ім скасаваны па пагадненні бакоў, паведамляе выданне.

1 ліпеня Герчыкаў змяніў Сяргея Кайко, стаўшы чацвёртым галоўным рэдактарам у амаль 30-гадовай гісторыі "Прессбола". Такім чынам, пад кіраўніцтвам Герчыкава выйшла 43 газетных нумары.
Новы галоўны рэдактар пакуль не вызначаны. Па інфармацыі НЧ, прызначэнне плануецца на наступным тыдні.