Еўрапейскі Weekend

Рух «За Свабоду», пры ўдзеле арганізацыі «Вольная моладзь», зладзіў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных еўрапейскай культуры ў межах кампаніі «Еўрапейскі weekend» — ад распаўсюду інфармацыйных улётак, наведвання выставаў, арганізацыі праглядаў фільмаў да сустрэч з еўрапейскімі дыпламатамі.

Працягам «Еўрапейскіх weekend’аў» у 2010 годзе стануць штомесячныя публічныя абмеркаванні найбольш гарачых еўрапейскіх тэмаў.

Да дыскусіяў будуць запрашацца адмыслоўцы ў адпаведнай галіне, прадстаўнікі культурнай і мастацкай супольнасці, актывісты недзяржаўных арганізацыяў, прадстаўнікі амбасадаў краінаў Еўрапейскага саюза і г.д.
Але асноўныя дзеючыя асобы — гэта актыўная беларуская моладзь. Хлопцы і дзяўчаты, якім цікава, пра што думаюць іх аднагодкі ў краінах Еўрапейскага саюза, і якія жадаюць выказаць сваё меркаванне па самых гарачых тэмах.
Па выніках дыскусіі будуць складацца справаздачы і артыкулы — і праз сайт еўрапейскай НДА Generation Europe з меркаваннямі маладых беларусаў змогуць пазнаёміцца іншыя еўрапейцы.
Падобнае мерапрыемства ўжо праводзілася сумесна з курсам «Еўрапейская інтэграцыя», які вядзе Алесь Лагвінец на базе Беларускага калегіума. Абмеркаванне еўрапейскага выбару для Беларусі выклікала падвышаную зацікаўленасць з боку моладзі. Таму і ўзнікла ідэя працягнуць дэбаты, зрабіць іх рэгулярнымі.
Мэты дыскусіяў: раскрыць перад беларускай моладдзю ўсю разнастайнасць еўрапейскай мапы, далучыць беларусаў да агульнаеўрапейскага дыскурсу, пазнаёміць еўрапейцаў з меркаваннямі беларускай моладзі, развіць культуру павагі да розных пунктаў гледжання.
Кантакты: +375 29 1130908; +375 29 5510930; info@milinkevich.org; gurtki@gmail.com; milinkevich.org; volnyja.org
Паводле інфармацыі Руху «За Свабоду» і «Вольнай моладзі»