Еўрасаюз стымулюе ўлады Беларусі грашыма
Еўрасаюз гатовы выдаткаваць Беларусі буйныя фінансавыя сродкі ў выпадку паляпшэння стасункаў Пра гэта заявіў латвійскай газеце “Diena еўракамісар па пытаннях развіцця Андрыс Піебалгс. "Ясна, што ў нас з Беларуссю — палітычная праблема", — цытуе Піебалгса сайт delfi.lv. — У Беларусь можна прыцягнуць значна больш грошай, чым да любога з маіх афрыканскіх кліентаў. Праблема менавіта ў палітычных адносінах, таму што аб'ём грошай, які можна выдзеліць Беларусі, значна вышэй, чым, напрыклад, для Эфіопіі".
Еўрасаюз гатовы выдаткаваць Беларусі буйныя фінансавыя сродкі ў выпадку паляпшэння стасункаў Пра гэта заявіў латвійскай газеце “Diena еўракамісар па пытаннях развіцця Андрыс Піебалгс.
"Ясна, што ў нас з Беларуссю — палітычная праблема", — цытуе Піебалгса сайт delfi.lv. — У Беларусь можна прыцягнуць значна больш грошай, чым да любога з маіх афрыканскіх кліентаў. Праблема менавіта ў палітычных адносінах, таму што аб'ём грошай, які можна выдзеліць Беларусі, значна вышэй, чым, напрыклад, для Эфіопіі".
Паводле яго слоў, ЕС вымушаны прымаць жорсткія меры ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва і бізнесменаў, звязаных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, у сувязі з немагчымасцю палітычнага кампрамісу. "Калі Беларусь вырашыць змяніць палітыку, ЕС, хутчэй за ўсё, вырашыць адмяніць санкцыі. Трэба разумець, што ў Беларусі адбываюцца цяжкія парушэнні правоў чалавека. У ЕС няма выбару", — падкрэсліў Піебалгс.
Нагадаем, 23 сакавіка Савет ЕС прыняў рашэнне уб увядзенні візавых і эканамічных санкцый у дачыненні да яшчэ 12 грамадзян Беларусі і 29 беларускіх прадпрыемстваў, перадае БелаПАН. Гэтыя асобы і
кампаніі, з пункту гледжання ЕС, адказныя за парушэнні правоў чалавека, рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама падтрымліваюць або з'яўляюцца бенефіцыярамі ўлады
Лукашэнкі. Такім чынам, цяпер у чорным спісе ЕС 243 прыватныя асобы і 32 прадпрыемствы Беларусі.