Экскурсійны маршрут “Ад яцвягаў да палешукоў” злучыў Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну

Маршрут распрацавала студэнцкая супольнасць “Культурная спадчына ў руках маладых” пры падтрымцы праграмы ЮНЭСКА.



get_img101.jpg

Двухдзённы маршрут пройдзе праз Гродна-Індуру-Гудзевічы-Гнезна ў першы дзень і Краскі-Ружаны-Косава-Бярозу-Брэст  у другі. Канцэпцыя маршрута – паказаць  два падобных рэгіёна, дзе сутыкаюцца сярэднявечча і сучаснасць, дзе адбітак пакідае кожная народнасць і рэлігія.


Стваральнікі імкнуліся пазнаёміць турыстаў з малавядомымі і неразрэкламаванымі аўтэнтычнымі аб’ектамі як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай культуры.
Студэнты збіралі інфармацыю пра помнікі культуры, мясцовыя абрады і звычаі.

Усяго ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі пры падтрымцы праграмы ЮНЭСКА “Удзел студэнцкай супольнасці ў захаванні і выкарыстанні культурнай спадчыны для садзеяння культуры свету і ўстойліваму развіццю” студэнты факультэта міжнародных зносін БДУ распрацавалі 4 турыстычных маршрута.

Гэта “Ад яцвягаў да палешукоў”, “Нязведаны Палескі край”, “Палескімі сцяжынамі”, “Скараючы таямніцы паазер’я”.


Сёлета у Беларусі рэалізуецца каля 20 міжнародных праектаў, звязаных з турызмам. Дзякуючы ім на развіццё турызму прыцягнута больш за 10 мільёнаў еўра.

www.t-styl.info