ЕС фінансуе знішчэнне мін

Па выніках тэндэру іспанская кампанія EXPAL Systems атрымала замову на знішчэнне прыблізна 3 400 000 змешчаных у Беларусі супрацьпяхотных мін. Выдаткі па кантракце, якія складуць 3 900 000
еўра, цалкам пакрывае Еўрасаюз.

Па выніках тэндэру іспанская кампанія EXPAL Systems атрымала замову на знішчэнне прыблізна 3 400 000 змешчаных у Беларусі супрацьпяхотных мін. Выдаткі па кантракце, якія складуць 3 900 000 еўра, цалкам пакрывае Еўрасаюз.

Далучыўшыся ў верасні 2003 года да Канвенцыі пра забарону на прымяненне, назапашванне, вытворчасць і перадачу супрацьпяхотных мін і пра іх знішчэнне, таксама вядомай як Атаўская дамова, Беларусь узяла на сябе абавязання па знішчэнні сваіх запасаў супрацьпяхотных мін на працягу чатырох гадоў. Еўрапейскі саюз зацікаўлены ў тым, каб Беларусь выканала ўзятыя на сябе абавязкі.

У рамках праекта EXPAL Systems будзе адказваць за:

— стварэнне аб’екта па знішчэнні супрацьпяхотных мін на базе, размешчанай поруч г. Рэчыца; аб’ект павінен адпавядаць стандарту NАТО AASTP–1;

— прадстаўленне абсталявання, якое дазволіць камандзе, якая здзяйсняе праект, назіраць, кантраляваць працэс знішчэння супрацьпяхотных мін у фармаце рэальнага часу і дакладваць пра ход гэтага працэсу;

— поўнае знішчэнне боепрыпасаў серыі PFM–1 і PFM–1 S;

— забеспячэнне экалагічнай апрацоўкі вадкіх і газападобных адыходаў, што ўтвараюцца падчас знішчэнні супрацьпяхотных мін.

Будаўніцтва аб’екта, на якім будзе ажыццяўляцца знішчэнне, пачалося 20 кастрычніка. Усе працы будуць праводзіцца на тэрыторыі Беларусі, і іх плануецца завяршыць да мая 2013 года.


Для даведкі:

EXPAL Systems — кампанія, якая займаецца вытворчасцю, распрацоўкай і інтэграцыяй сістэм і паслуг у сферы абароны і бяспекі, у тым ліку абясшкоджваннем састарэлых, непатрэбных ці забароненых боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. EXPAL — гэта падраздзяленне MAXAM Group, якое спецыялізуецца на абаронным сектары. MAXAM мае вытворчыя цэнтры ў больш за сарока краінах і належыць на досвед шасці тысяч прафесіяналаў.


Паводле DELEGATION BELARUS PRESS

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: