ЕС пачаў дыялог пра лібералізацыю візавага рэжыму з Грузіяй

Еўрапейская Камісія пачала дыялог пра лібералізацыю візавага рэжыму з Грузіяй. Мэтай дыялогу ёсць разгляд усіх адпаведных умоў для ўвядзення бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам для грамадзян Грузіі.



a4ee59dd868ba016ed2de90d330acb6a.jpg

Еўрапейская Камісія пачала дыялог пра лібералізацыю візавага рэжыму з Грузіяй. Мэтай дыялогу ёсць разгляд усіх адпаведных умоў для ўвядзення бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам для грамадзян Грузіі. Пасля сваёй сустрэчы з Грыгол Вашадзэ, грузінскім міністрам замежных спраў, Сесілія Мальмстрэм, камісар ЕС па ўнутраных справах, адзначыла: «Сёння мы яшчэ раз прадэманстраваць нашу даўнюю прыхільнасць справе ўмацавання сувязяў паміж нашымі краінамі і народамі. Пачатак гэтага дыялогу пра лібералізацыю візавага рэжыму сапраўды з'яўляецца важнай палітычнай падзеяй у еўрапейска-грузінскіх адносінах. Еўрасаюз прызнае намаганні, што робіць Грузія ў розных галінах для ўвядзення ў будучыні бязвізавага рэжыму з ЕС, гэта з'яўляецца дадатковым стымулам для Грузіі ў ажыццяўленні рэформаў». 
Усе грамадзяне ЕС ужо вызваленыя ад візавых патрабаванняў пры ўездзе ў Грузію. 
Грузія з'яўляецца адной з шасці краін-партнёраў праграмы «Усходняе партнёрства».
У верасні 2008 года Надзвычайны Савет Еўропы заклікаў да спрашчэння візавага рэжыму. Спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісія з Грузіяй уступілі ў сілу 1 сакавіка 2011 года. Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ўстанаўлівае візы для ўсіх грамадзян Грузіі і адмаўляецца ад платы за візы для такіх катэгорый грамадзян як дзеці, пенсіянеры, студэнты, людзі, якія наведваюць сваякоў, што пражываюць у ЕС, для тых, хто мае патрэбу ў медыцынскай дапамогі, для эканамічных аператараў, якія працуюць з кампаніямі ЕС , спартсменаў, удзельнікаў культурных абменаў, журналістаў. 
Ад 2006 года ЕС заключыў пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй, Украінай, Македоніяй, Сербіяй, Чарнагорыіяй, Босніяй і Герцагавінай, Албаніяй, Рэспублікай Малдова. Нядаўна завяршыліся перамовы па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з Каба-Вэрдэ. Перамовы ў цяперашні час ідуць з Арменіяй і Азербайджанам.