ЕС патрабуе не толькі вызвалення, але і рэабілітацыі палітвязняў
Краіны Еўрасаюза абмяркоўваюць магчымасць вяртання сваіх амбасадараў у Мінск.
Аднак на сённяшняй міністэрскай сустрэчы ў Люксембургу гэтае пытанне разглядацца не будзе, як паведаміў кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт, дадаўшы, што сітуацыя ў Беларусі з'яўляецца адной з тэм у
парадку дня нарады.

«Перамовы вядуцца», — сказаў Більт журналістам у Люксембургу, дзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС 27 краін супольнасці. Пры гэтым ён даў зразумець, што ЕС чакае «першага кроку» ад афіцыйнага Мінска. У сваю чаргу еўрадэпутат Марэк Мігальскі з'яўляецца прыхільнікам працягвання жорсткай палітыкі да беларускіх уладаў.
— Спадзяюся, Лукашэнка не будзе на гэтым спыняцца, што перастане гандляваць палітвязнямі. Пасля вызвалення ўсіх палітычна зняволеных можа ісці гаворкапаміж ім і Еўразвязам пра далейшае эканамічнае і дыпламатычнае супрацоўніцтва.
Вызваленне Саннікава і Бандарэнкі з боку Аляксандра Лукашэнкі еўрадэпутат Марэк Мігальскі лічыць сігналам таго, чаго ад яго патрабуе Еўрасаюз, які для аднаўлення дыялогу з Беларуссю патрабуе вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.
Паводле Радыё Рацыя
Фота euroradio.fm