«Фарбай намалявалі на спіне нейкія закавыкі»
У Мінску ў Цэнтры ізаляцыі ў завулку Акрэсціна на вопратцы затрыманых ставілі адзнакі, якія паказвалі сілавікам, каго трэба збіваць. Пра гэта "Медыязоне" паведаміў аператар Максім Бельскі.
Бельскі расказаў аб сваёй сяброўцы Ганне, якая ішла ўвечары 10 жніўня ад плошчы Незалежнасці дадому, а затым на чатыры дні трапіла на Акрэсціна.
«Там стаяла чатыры міліцыянта, і усё было перакрыта. Падышла спытаць, як прайсці. Яны пачалі даволі ветліва адказваць, у яе ў кішэні быў уключаны дыктафон на ўсялякі выпадак. Ветліва правялі, давялі за тры хвіліны да амапаўца. Магчыма, міліцыянты рэальна хацелі з лепшымі намерамі.
Але вось яны яе давялі да амапаўца, і далей 15 секунд [на запісе] чуваць, як яны пачынаюць яе зневажаць. Знаходзяць запіс, высякаюць дыктафон і пачынаюць біць удзесяцёх дубінкамі, усім, чым толькі можна.
Пасля гэтага яе пачалі біць рукамі па твары — і гэта толькі пры затрыманні, — распавёў Бельскі. — Далей у ізалятары, наколькі я разумею, іх прывезлі ў адно памяшканне агульнае, дзе сядзела шмат людзей. Хтосьці ўжо сыходзіў крывёю, кагосьці рвала. Трэба было сядзець у адной позе, глядзець у падлогу.
У нейкі момант павялі яе на допыт, дзе было сем, як я разумею, амапаўцаў. Задавалі ёй пытанні: "Была на мітынгу? Хто заплаціў?" Яна адказвала: "Ніхто не заплаціў, хлопцы". Выбілі крэсла, яна ўпала на падлогу, і пасля кожнага наступнага пытання і нездавальняючага адказу яе білі дубінкай. Пасля гэтага пасадзілі назад у агульнае месца. Восем гадзін, кажа, сядзела ўткнуўшыся ў падлогу. А ў яе дзве кілы, і было проста невыносна.
Фарбай намалявалі на спіне нейкія закавыкі, бачыла, што ў іншых хлопцаў крыжы там стаяць. Ёй сказалі, што гэта тыя, каго ўжо білі, а ў яе намалявалі вось гэта. І побач быў хлопец 16-гадовы, у якога знайшлі бензін, і яго ледзь не да смерці білі. І да іх дваіх — яны ўдваіх сядзелі побач — была асаблівая ўвагу з-за гэтага [метак].
Аня пастаянна спрабавала вывярнуць худзі навыварат. З-за таго, што было мала месца ці хтосьці глядзеў, не ўдавалася гэта зрабіць. Толькі на трэці дзень здолела неяк каўнер навыварат надзець, каб хаця б новыя хлопцы, якія яшчэ не паспелі запомніць, не здзекаваліся», — распавёў аператар.