Фатографаў і веласіпедыстаў не пусцяць на Дзень горада
Мінская міліцыя ў выхадныя нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме. Пакуль арганізатары прыдумлялі праграму, як пацешыць мінчукоў і гасцей сталіцы, вартавыя парадку вырашылі яшчэ раз нагадаць, каму на свята ўваход забаронены.
Такім чынам забараняецца:
— Мець пры сабе агнястрэльную зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, іх імітатары і муляжы,
а таксама спецыяльна прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян;
— Праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, а таксама іншыя напоі ў
непразрыстай тары, за выключэннем прахаладжальных напояў у празрыстай, пластыкавай тары ёмістасцю не больш 0.5 л.;
— Знаходзіцца ў стане ап'янення;
— Праносіць буйнагабарытныя рэчы, жывёл, ровар;
— Праносіць відэа і фотаапаратуру з дыяметрам аб'ектыва звыш 4 см (без адпаведнага
дазволу);
— Перашкаджаць працы супрацоўнікаў міліцыі.
Міліцыя будзе несці службу ў гэтыя дні ва ўзмоцненым рэжыме. Дарэчы, упершыню дарожны рух вырашылі не абмяжоўваць. Так што спакойна можна будзе праехаць па кожнай вуліцы.
kp.by