Феміністкі асудзілі «Мілавіцу» і заклікалі СМІ не нагнятаць

Беларускія феміністкі аб'ядналіся і раздалі ўсім сёстрам па завушніцах: і «Мілавіцы» за выказванні, і медыям, якія любяць «пагарачэй».

Фота: http://belprauda.org

Фота: http://belprauda.org

Феміністычныя арганізацыі Беларусі выказалі адзіную пазіцыю наконт інтэрв'ю гендырэктара «Мілавіцы». Пад інфармацыйным паведамленнем падпісаліся ўстанова «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын» ( «Яе правы»), МГА «Гендэрныя перспектывы», ГА «Радзіслава» і БЖСОО «Правінцыя», піша marketing.by.
«Мы выказваем кансалідаваную пазіцыю наконт інтэрв'ю гендырэктара кампаніі «Мілавіца» Яўгена Зуева, якое было размешчана на інтэрнэт-партале Naviny.by.
Мы са шкадаваннем адзначаем, што ў сваім інтэрв'ю гендырэктар «Мілавіцы» дазволіў сабе вельмі сэксісцкія выказванні адносна жанчыны, звядучы яе ролю і месца ў грамадстве толькі да цела і рэпрадуктыўных функцый («самка», «галоўнае каб жанчына была актыўная, пазітыўная, дарыла мужчыну радасць»,«мужчына выбірае тую самку, якая здольная нарадзіць і выкарміць нашчадкаў»).
Шэраг яго выразаў — вельмі абразлівыя, зводзяць каштоўнасць жанчыны толькі да сэксуальнага аб'екта і прадмета задавальнення патрэбаў іншых, што, тым самым, прыніжае і абражае годнасць жанчын. Да таго ж, падобныя выказванні — гэта не што іншае, як праява непаважлівае стаўленне да жанчын-спажывачак, якія набываюць прадукцыю кампаніі «Мілавіца».
Лічу, што такія публічныя выказваньні транслююць ўграмадстве няправільнае ўяўленне і негатыўна адбіваюцца на фармаванні вобразу жанчын у дзяцей, моладзі і грамадства ў цэлым. Публічная трансляцыя такіх  сексісцкіх сцверджанняў можа ўплываць на рэалізацыю правоў жанчын на ўсіх узроўнях і ва ўсіх абласцях жыцця, справакаваць яшчэ большую колькасць актаў сэксуальнага гвалту і харасмента ў дачыненні да жанчын.
Мы бачым неабходнасць у рэагаванні на падобныя заявы і выказванні ў публічнай прасторы, якія ўтрымліваюць у сабе непаважлівыя характарыстыкі жанчын, абражаюць і абясцэньваюць жаночы вобраз.
Мы шчыра спадзяемся, што бізнес-супольнасць у будучыні будзе больш уважліва да таго, якое пасланне яны транслююць у масы, няхай гэта будзе ў рэкламе альбо ў публічных выступах. Акрамя таго, мы заклікаем медыя-рэсурсы ў пагоні за «гарачымі» тэмамі выбарча ставіцца да інфармацыі, якая транслюецца на іх рэсурсах.
У сваю чаргу, мы адкрытыя і зацікаўленыя ў дыялогу, супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па дадзенай тэме з дзяржавай, бізнесам, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці».
Нагадаем, чарговы скандал на глебе сэксізму разгарэўся ў сацыяльных сетках: многім беларусам не спадабалася, што жанчын называюць «самкамі».
Паводле belaruspartisan.org