Фестываль еўрапейскага кіно
Пасольствы краін Еўрапейскага саюза зладзяць у Беларусі фестываль кінамастацтва. Фэст распачнецца 10 мая, на наступны дзень пасля Дня Еўропы. Яго мэта — прыцягнуць увагу да агульнай культурнай спадчыны, а таксама разбурыць у Беларусаў стэрэатыпы, звязаныя з пэўнымі краінамі.
Пасольствы краін Еўрапейскага саюза зладзяць у Беларусі фестываль кінамастацтва. Фэст распачнецца 10 мая, на наступны дзень пасля Дня Еўропы. Яго мэта — прыцягнуць увагу да
агульнай культурнай спадчыны, а таксама разбурыць у Беларусаў стэрэатыпы, звязаныя з пэўнымі краінамі.
Увазе гледачоў будуць прапанаваныя семнаццаць фільмаў розных жанраў — ад казак да гістарычных драм — з шаснаццаці краін: Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі,
Даніі, Італіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі. Фэст адкрые беларуская стужка «Рака жыцця», якая будзе паказаная 10 мая ў кінатэатры
“Перамога ў Мінску.
Дырэктарка кінатэатра “Перамога Святлана Саўчык расказала, што беларускі бок не здолеў знайсці поўнаметражнага фільма, знятага за апошнія гады, які мог бы годна прэзентаваць
Беларусь на гэтым фэсце, перадаваць атмасферу краіны. Але выйсце было знойдзенае: “Рака жыцця — дакументальны фільм, які распавядае пра нашу прыроду, прэзентуе Беларусь як
рачную краіну. Яе рэжысёр Ігар Бышнеў цяпер у супрацоўніцтве з аўстрыйцам Клаўсам Файхтэнбергам здымае стужку з працоўнай назвай “Ваўкі Чарнобыля. Праект рэалізуецца пры падтрымцы
чатырох еўрапейскіх тэлеканалаў, у тым ліку BBC. Мяркуецца, што еўрапейская прэм’ера фільма адбудзецца ў дзень 25-х угодкаў аварыі на ЧАЭС.
Фестываль будзе праходзіць у кінатэатрах Мінска, Магілёва і Бабруйска і працягнецца да 4 чэрвеня. Усе фільмы, якія будуць паказаныя ў Мінску, можна будзе паглядзець бясплатна. У арганізатараў фэсту ў
Магілёве і Бабруйску таксама можна будзе замовіць абмежаваную колькасць бясплатных квіткоў. Фінансавая падтрымка фэсту была аказаная Дэлегацыяй Еўрасаюза ў Мінску і 15-ю амбасадамі краін ЕС.
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрствы культуры Беларусі.
Адначасова з фестывалем у гонар Дня Еўропы будзе таксама праводзіцца фотавыстава пад назвай «Еўропа нашымі вачамі». Больш за 170 беларускіх фатографаў прадставілі на конкурс каля
тысячы шасцісот фатаграфій, зробленых у розных еўрапейскіх краінах. Лепшыя фатаграфіі будуць паказаныя ў галерэі кінатэатра “Перамога. Гледачы змогуць аддаць свае галасы за
канкрэтныя працы, пераможца, які набярэ большасць галасоў, будзе ўзнагароджаны падчас цырымоніі закрыцця фестывалю 17 мая.
Ініцыятыва арганізацыі такога фестывалю еўрапейскага кіно паўстала падчас чэшскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 2009 годзе ў працяг традыцыі, закладзенай у 2005 годзе, калі быў арганізаваны першы
кінафэст Еўрасаюза ў Беларусі. Галоўная задача гэтай ініцыятывы — стымуляваць супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж Еўрасаюзам і Беларуссю ў якасці асновы для стварэння шырэйшага прасторы
ўзаемных адносін.