Форум грамадзянскай супольнасці
У Бруселі адбылося першае пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства». На мерапрыемстве з Беларусі прысутнічалі кіраўнік
Рабочай групы Асамблеі НДА і кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Кансорцыум «ЕўраБеларусь».
Сябры Каардынацыйнага камітэту абмеркавалі шляхі павелічэння ўплыву грамадзянскіх супольнасцяў краін-удзельніцаў на праграму «Усходняе партнёрства». Пра гэта паведаміў афіцыйны
спікер Форума Сяргей Мацкевіч.

Паводле яго слоў, падчас першага пасяджэння Каардынацыйнага камітэту ўдзельнікі абмяркоўвалі, якім чынам стаць больш уплывовымі ў праграме «Усходняе партнёрства». Як вядома, на
дадзены момант ва «Усходнім партнёрстве» ўсё вырашаюць урады краін-удзельніц і Еўракамісія. Каб рабіць большы ўнёсак у праграму, было вырашана распачаць працу па тэматычных
пляцоўках. У прыватнасці, у бліжэйшы час мусіць быць падрыхтаваны маніторынг «Усходняга партнёрства», працягнецца інфармацыйная праца, а таксама плануецца правядзенне пілотных
праектаў па супрацоўніцтву паміж грамадскімі арганізацыямі і экспертамі. Акрамя таго, сябры Каардынацыйнага камітэта мусяць распрацаваць празрыстыя механізмы ўдзелу ў Форуме грамадзянскай
супольнасці. Сяргей Мацкевіч збіраецца прыняць удзел у падрыхтоўцы наступнага Форуму.
Чарговае пасяджэнне адбудзецца ў канцы сакавіка ў Кіеве. Да пачатку Форума, які пройдзе восенню гэтага года, мусяць быць зладжаныя тры пасяджэнні.
Нагадаем, Каардынацыйны камітэт з 17 чалавек быў створаны падчас Форуму грамадзянскай супольнасці краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» ў лістападзе мінулага года. Паводле задумы,
Каардынацыйны камітэт мусіць весці інфармацыйную і камунікацыйную працу, маніторынг развіцця сітуацыі.
Паводле прэс-рэлізу Асамблеі НДА