Фотафакт: акцыя салідарнасці лекараў БХМП з калегам

На лістах, якія трымаюць у руках медыкі, напісана «0%».

Крыніца — «Белыя Халаты».

Крыніца — «Белыя Халаты».

31-гадовы Раман Бандарэнка памёр на мінулым тыдні ў бальніцы, куды трапіў пасля таго, як быў затрыманы ў двары свайго дома на Плошчы Перамен. Ён убачыў, як людзі ў масках зрываюць бела-чырвона-белыя стужачкі і спрабаваў ім перашкодзіць. Яго павезлі на мікрааўтобусе ў РУУС Цэнтральнага раёну, а пазней з міліцыі даставілі ў бальніцу з ацёкам мозгу.

Крымінальная справа па факце смерці Рамана Бандарэнка дагэтуль не ўзбуджана. За тое крымінальнаму пераследу падвергліся доктар БХМД, які перадаў журналістам выпіску з медкарты хлопца, дзе адзначана адсутнасць у яго крыі этылавага спірту, і карэспандэнтка TUT.BY, якая рыхтавала матэрыял на гэтую тэму.