Фотафакт: журналіст НЧ здымае момант затрымання на Маршы супраць тэрору
Пазаштатны фоткарэспандэнт НЧ Яна Трусіла была затрымана 1 лістапада падчас працы на Маршы супраць тэрору. Тады ж затрымалі фотакораў Дзмітрыя Дзмітрыева і Аляксандра Зяньковіча. Ім усім прысудзілі ад 10 да 13 сутак арышту. У рэдакцыю НЧ трапіла фота, на якім Яна Трусіла здымае момант затрымання аднаго з удзельнікаў акцыі. Паглядзіце, з якой мужнасцю і годнасцю 20-гадовая дзяўчына працуе, не зважаючы на натоўп карацеляў ў чорным.



