Фотафакт: Маці Мікіты Емяльянава выйшла на акцыю ў падтрымку палітвязняў
Маці Мікіты Емяльянава Анастасія выйшла на адзіночны пікет у Мінску ў падтрымку ўсіх палітзняволеных.

У руках Анастасія Емяльянава трымае плакат: "Свабоду палітзняволеным! Stop violence! Free Mikita Jemialjanaw!". Пры гэтым яна стаіць на міліцэйскай форме (раней яна працавала ў міліцыі).