Фотафакт: Мурал Калеснікавай зафарбавалі

Пад раніцу панядзелка, 14 верасня, зафарбавалі зялёнай фарбай мурал Марыі Калеснікавай, што з нядаўняга часу знаходзіцца на вуліцы Калеснікава на Каменнай горцы ў Мінску.

1__4__5_logo.jpg


На выходных мясцовыя жыхары правялі каля яго свята для дзяцей і жыхароў раёна, зладзілі мастацкую выставу дзіцячага малюнка, прысвечаную Дню горада. А на раніцу ўсіх чакала непрыемнае расчараванне.

2__5__5_logo.jpg


Сцяну зафарбавалі вельмі неахайна, бо рабілі ўсё ў паспеху. Адразу відаць, што хацелі не прыгожа пафарбаваць сцяну, а ставілі мэтай менавіта зафарбаваць мурал. На днях, у пятніцу, па раёну хадзілі працаўнікі мясцовай камунальнай службы з падобнай фарбай. Верагодна, што яны мурал і знішчылі. Малюнкі, што дзеці старанна рабілі да выставы – усе пазрываны, таксама у паспеху.
Будзем сачыць за далейшым развіццём падзей на «плошчы Марыі Калеснікавай».