Фотафакт. Паглядзіце, як Галоўчанка надзеў пальчаткі для працы на суботніку
Сёння ў Беларусі прайшоў чарговы суботнік, і ў ім, як заўсёды, у прысутнасці дзяржаўных медыя ўдзельнічалі чыноўнікі вышэйшага ўзроўню. Не стаў выключэннем і прэм'ер Раман Галоўчанка, што зафіксаваў фотакарэспандэнт БелТА. Аднак, як кажуць, нешта пайшло не так. Пільныя карыстальнікі сеціва заўважылі, што высокапастаўлены ўдзельнік суботніка няправільна надзеў адмысловыя пальчаткі для ручной працы.
Чытачы найстарэйшага беларускага выдання (прызнанага «экстрэмісцкім») заўважылі, што рабочая частка пальчатак, аздобленая гумовымі ўстаўкамі, у Галоўчанкі знаходзіцца на тыльным баку далоні. У інтэрнэце жартуюць, маўляў, гэта ўсё, што трэба ведаць пра схільнасць чыноўнікаў да простай працы на зямлі.