Фотафакт: «Сувораў – забойца нашых продкаў!»

Выява, якая паказвае сапраўдны твар расейскага палкаводца, з’явілася на сценах ваенна-гістарычнага музею імя Аляксандра Суворава ў Кобрыне.

img_20180717_092137_569x427.jpg


«Войскі Суворава адабралі ў беларусаў свабоду, жыхары Кобрына сталі рабамі, праслаўляць ката – гэта ганьба», – гаворыцца ў тэксце побач з выяваю Суворава, перадае belsat.eu.

img_20180717_092134_569x427.jpg


Ваенна-гістарычны музей у Кобрыне займае два будынкі – гэтак званы дом Суворава і дабудаванае пазней памяшканне музею. Акрамя таго імем расейскага палкаводца названая вуліцы, дзе знаходзіцца музей, а ў горадзе размешчаныя тры помнікі Сувораву – адзін у поўны рост і два бюсты.