Фотафакт: 60 гарадоў Чэхіі ўзнялі ўкраінскія сцягі
60 гарадоў Чэхіі узнялі над сваімі адміністратыўнымі будынкамі дзяржаўныя сцягі Ўкраіны ў знак салідарнасці. Пра гэта паведаміла ў сваім Twitter мясцовая актывістка Алена Іванцаў. Да акцыі далучыўся мэр Прагі Томаш
Гудечек, які ўласнаручна вывесіў ўкраінскі сцяг на будынак праскай мэрыі. Сёння, 21 траўня,
споўнілася паўгода з моманту першага сходу Евромайдана ў
Кіеве. Ініцыятарам акцыі стала чэшская гуманітарная арганізацыя "Чалавек у бядзе".

Мэр Прагі Томаш Гудечек вывесіў сцяг Украіны на будынак праскай мэрыі сёння, 21-га траўня, у 11:00 па чэшскаму часу. Фота: Vyvěsím vlajku pro Ukrajinu / Facebook
"З дапамогай гэтай акцыі мы імкнемся прыцягнуць увагу суграмадзян да акупацыі Крыму Расіяй, а таксама хочам выказаць салідарнасць з
народам Украіны", — заявіла прадстаўнік арганізацыі Алена
Іванцаў.






