Фотатэрапія: Сонечная вясна нягледзячы ні на што!

Літаральная кожная раніца ў большасці з нас пачынаецца не з кавы, а з прагляду навін. Некаторыя амаль не выпускаюць смартфоны з рук, гартаючы стужкі навін. Вядома ж, гэта не вельмі добра адбіваецца на псіхічным стане. Адсюль і падвышаная нервовасць, раз'юшанасць, няўпэўненасць у сабе ды шмат іншых негатыўных рэчаў. Прапануем вам выдахнуць і паглядзець на фота з тэрапеўтычным эфектам.

_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___15__logo.jpg


Жыццё рухаецца, і на ягоныя законы ніхто не можа паўплываць! Трэба зрабіць нейкія высілкі над самім сабою і адарваць чырвоныя ад недасыпу і смартфону вочы і агледзецца. Пайсці на шпацыр, няхай і не досыць працяглы. Па дарозе з працы дадому не гартаць навіны, а ўважліва паглядзець на тых, хто побач — можа каму патрэбна вашая дапамога, да хаця б нейкай бабулі паднесці торбу з прадуктамі! У выхадны паехаць проста пагуляць і падыхаць свежым вясеннім паветрам на пару гадзін у лес. Навіны ад вас нікуды не падзенуцца, а тое, што вы даведаецеся пра нешта на некалькі гадзін пазней, істотна нічога не зменіць. Вясна ў гэтым годзе надзвычай сонечная, нібыта хоча неяк кампенсаваць нам навалу негатыву вакол. І зусім не варта ад такой прапановы адмаўляцца!
А пакуль вы яшчэ трымаеце свой смартфон ці чытаеце нас праз камп'ютар, то ў якасці фотатэрапіі прапануем некалькі замалёвак надыходзячай вясны побач з МІнскам.
Вы можаце ўсё гэта пабачыць на ўласныя вочы!

_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___13__logo.jpg

_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___11__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___12__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___14__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___6__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___10__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___5__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___7__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___4__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___8__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___9__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___3__logo.jpg
_minsk_vjasna_2022_pryroda_fotaterapija_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___1__logo.jpg


А мы нагадваем пра наш фотапраект «Беларусь, якая чакае». Наш фотакарэспандэнт гатовы выправіцца ў любую кропку Беларусі, каб паказаць вам праз свой аб'ектыў вашыя ўлюбёныя куточкі Беларусі. Пішыце і замаўляйце фотападарожжа, распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у Тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.