Футбол. Расіяне не будуць лічыцца легіянерамі ў чэмпіянаце Беларусі ўжо з сезона-2019

Расійскія футбалісты перастануць лічыцца легіянерамі ў чэмпіянаце Беларусі ўжо з сезона-2019. Такое рашэнне можа быць прынята на пасяджэнні Выканкама БФФ 11 сакавіка.

20190228112853.jpg

Беларускія футбалісты перасталі лічыцца легіянерамі ў чэмпіянаце Расіі з 22 лютага. Першым беларусам, які выйшаў на поле па-за ліміту, стаў Аляксандр Мартыновіч: у матчы 1/4 фіналу ў складзе "Краснадара" акрамя нашага суайчынніка з'явіліся шэсць легіянераў пры ліміце менавіта ў шэсць. Раней паведамлялася, што БФФ прыме рашэнне не лічыць расейцаў легіянерамі ў чэмпіянаце Беларусі адразу пасля аналагічнага рашэння РФС.

Паводле pressball.by