Гадзіна працы ў краінах ЕС каштуе ад 3,5 да 39,3 еўра

Сярэдні заробак за гадзіну працы ў краінах Еўрасаюза летась складаў 23,1 еўра, а ў краінах з адзінай еўрапейскай валютай гэты паказчык быў 27,6 еўра. Аднак гэтыя лічбы хаваюць значную розніцу паміж членамі ЕС, дзе заробак вагаецца ад 3,5 еўра ў Баўгарыі да 39,3 еўра ў Бельгіі.



d9437926cc8d785a7bdb8578fd85d8e3.jpeg

Сярэдні заробак за гадзіну працы ў краінах Еўрасаюза летась складаў 23,1 еўра, а ў краінах з адзінай еўрапейскай валютай гэты паказчык быў 27,6 еўра. Аднак гэтыя лічбы хаваюць значную розніцу паміж членамі ЕС, дзе заробак вагаецца ад 3,5 еўра ў Баўгарыі да 39,3 еўра ў Бельгіі. Выдаткі на аплату працы складаюцца з выдаткаў на заработную плату і сацыяльных выплат працадаўцы.
У 2011 годзе самыя высокія пагадзінныя выдаткі на працоўную сілу былі ў Бельгіі (39,3 еўра), Швецыі (39,1 еўра), Даніі (38,6 еўра), Францыі (34,2 еўра), Люксембургу (33,7 еўра), Нідэрландах (31,1 еўра) і Германіі ( 30 еўра). Самыя нізкія пагадзінныя выдаткі на працоўную сілу былі ў Баўгарыі (3,5 еўра), Румыніі (4,2 еўра), Літве (5,5 еўра) і Латвіі (5,9 еўра).  Еўрастат — статыстычнае бюро Еўрапейскага Саюза — ацэньвала прадпрыемствы з больш чым 10 супрацоўнікамі.