Гальшаны. Наваполацк. Брэст
Гальшаны. Дадай каштоўнасць
Гальшаны. Дадай каштоўнасць
13 снежня адбыўся семінар пад назвай «Дадай каштоўнасць», дзе былі абмеркаваныя пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. У Гальшанах сустрэча прайшла невыпадкова.
Асобнымі пунктамі разглядаліся пытанні як замку, так і населенага пункта цалкам. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з парадкам надання аб’екту статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці,
заканадаўствам РБ па гэтаму пытанню. Разглядаліся таксама агульныя пытанні аховы спадчыны. Вывучаўся досвед суседніх краін. Семінар быў наладжаны грамадскімі арганізацыямі
«Гісторыка» і «Ікамос» у супрацоўніцтве з Ашмянскім райвыканкамам.
Наваполацк. У Латышонка свая гісторыя
Прыемна, што даследчыкаў нашай даўніны большае штодзень. І як сведчанне таму — 14 снежня Алег Латышонак у гэтым старадаўнім горадзе прэзентаваў «Гісторыю Беларусі ад сярэдзіны XVII
да пачатку XXI ст.». Сустрэча была арганізавана суполкай «Рубон» гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў межах кампаніі «Будзьма
беларусамі!».
Брэст. Адзначылі ўгодкі
Мясцовыя грамадскія актывісты правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 600-годдзю заключэння дамовы між знакамітымі тагачаснымі дзяржаўнымі дзеячамі нашага краю Вітаўтам і Ягайлам супраць
Тэўтонскага ордэна.
Былі ўскладзены кветкі да помніка 1000-годдзю горада, у кампазіцыі якога ёсць і статуя вялікага князя Вітаўта. А таксама праведзены круглы стол, на якім абмяркоўваліся пытанні ўплыву таго
гістарычнага пагаднення на развіццё нашай дзяржавы ў рамках еўрапейскай палітыкі пасля.