Gallup: Беларусы — адзін з найменш эмацыйных народаў свету
У дзясятцы найбольш эмацыйных — краіны Лацінскай Амерыкі.
Беларусь падзяліла з Суданам пятае месца сярод краінаў свету з найменш эмацыйнымі жыхарамі, паводле даследаваньня амерыканскай кампаніі „Gallup”.
Летась даследчыкі папрасілі людзей у 148 краінах адказаць ці адчувалі яны за папярэдні дзень пяць станоўчых і пяць адмоўных эмоцый.
Пяць негатыўных перажыванняў — гнеў, стрэс, смутак, фізічны боль і трывога. Пяць станоўчых — адчуванне, што ты добра адпачыў/адпачыла, што да цябе ставяцца з павагай, радасць, шмат усмешак і смеху, а таксама адчуванне, што ты вывучаеш ці робіш нешта цікавае.
Найбольш і найменш эмацыйныя краіны заснаваныя на рэйтынгах сярэдніх „так” адказаў на ўсе пытанні.
Менш эмацыйнымі за беларусаў апынуліся толькі жыхары Азэрбайджана, Бангладэша, Грузіі і Манголіі.
У дзясятцы найбольш эмацыйных — пераважна краіны Лацінскай Амерыкі.