Гандаль падрастае

Афіцыйная статыстыка канстатуе скарачэнне адмоўнага сальда ў 1,5 разы за 9 месяцаў бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

На пазітыўны зрух паўплываў рост аб’ёму паставак на знешні рынак тэхнікі беларускай вытворчасці, машын, абсталявання.



6dbd2699e8e7ec0047de2d5d1b28a75b.jpg

Афіцыйная статыстыка канстатуе скарачэнне адмоўнага сальда ў 1,5 разы за 9 месяцаў бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

На пазітыўны зрух паўплываў рост аб’ёму паставак на знешні рынак тэхнікі беларускай вытворчасці, машын, абсталявання.
Экспарт і імпарт інвестыцыйных тавараў у студзені-верасні бягучага года быў прыкладна роўным і здзяйсняўся практычна ў роўных аб’ёмах. Імпарт інвестыцыйных тавараў перавысіў іх экспарт усяго на 0,1 мільярда долараў. Адпаведна, імпарт склаў 2,1 мільярда долараў, а экспарт — 2 мільярда.
Разам з тым у бягучым годзе скараціўся ў 1,7 разы імпарт нафты з Расіі. Аб’ёмы паставак нафты ўпалі з 16,2 мільёна тон за дзевяць месяцаў у 2009 годзе да 9,4 мільёна тон. Намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Ірына Кангро паведаміла, што за дзевяць месяцаў 2010 года амаль у чатыры разы скараціўся імпарт нафтапрадуктаў з Расіі — з 2,7 да 0,7 мільёна тон. Спецыяліст зазначыла, што павысіўся экспарт у Расію трактароў (рост на 22,7%), грузавых аўтамабіляў (рост у 3,5 разы), малака і малочных прадуктаў (рост на 31,2%). Найбольшыя аб’ёмы экспарту ў Беларусі з Расіяй — 40%, краінамі Еўрасаюзу — 28,5%,іншымі краінамі СНД — 15%. Па імпарту Расія таксама ў лідэрах — 52,8% ад агульнага аб’ёму імпарту, на Еўрасаюз прыпадае 21,3% імпарту.
Цягам дзевяці месяцаў палепшылася сітуацыя са знешнім гандлем з шэрагам іншых краін. Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у цэлым аб’ём знешняга гандлю таварамі за гэты перыяд павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 17,1% і склаў 41 мільярд 61,8 мільёна долараў. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 16,8% і склаў 17 мільярдаў 539,6 мільёна долараў ЗША, імпарт — на 17,3% і склаў 23 мільярда 522,2 мільёна долараў. Сёлета істотна — на 9,9% — зменшыўся таваразварот з краінамі Еўрасаюза і склаў 9 мільярда 994,2 мільёна долараў. Імпарт вырас на 8,9%, а экспарт знізіўся на 23,2%. Адмоўнае сальда гандлёвага балансу склала 5,5 мільёна долараў.
Перакос знешнегандлёвага балансу ў мінус назіраецца цягам апошніх гадоў, у перыяд эканамічнага крызісу сітуацыя яшчэ больш пагоршылася, але ўрад Беларусі не губляе надзеі выправіцца. Так, начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Мінэканомікі Аляксандр Ярашэнка паведаміў, што ў праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступныя пяць гадоў унесеная задача па выхадзе на дадатнае сальда знешняга гандлю ў 2015 годзе. Чыноўнік не адмаўляецца ад таго, што зрабіць гэта будзе няпроста. “Задача вельмі складаная ва ўмовах росту коштаў на энергетычныя рэсурсы, — зазначыў Аляксандр Ярашэнка.