Гомель. Брэст. Светлагорск
Гомель. Душаць грамадзянскую супольнасць
За апошнія некалькі дзён мясцовыя ўлады канфіскоўвалі ўлёткі, а таксама спрабавалі сарваць два публічныя мерапрыемствы.
30 студзеня ў абласным цэнтры быў затрыманы Мікалай Сяргееў, гомельскі дэмакратычны актывіст, які супрацоўнічае з ГІ “Гомельскі дэмакратычны форум. У актывіста канфіскаваныя 3000
асобнікаў інфармацыйнай улёткі кампаніі “Ведаю!, якая была прысвечана праблеме будаўніцтва беларускай АЭС.
Гомель. Душаць грамадзянскую супольнасць
За апошнія некалькі дзён мясцовыя ўлады канфіскоўвалі ўлёткі, а таксама спрабавалі сарваць два публічныя мерапрыемствы.
30 студзеня ў абласным цэнтры быў затрыманы Мікалай Сяргееў, гомельскі дэмакратычны актывіст, які супрацоўнічае з ГІ “Гомельскі дэмакратычны форум. У актывіста канфіскаваныя 3000
асобнікаў інфармацыйнай улёткі кампаніі “Ведаю!, якая была прысвечана праблеме будаўніцтва беларускай АЭС.
Сяргееў адпушчаны з міліцыі без складання пратаколу, друкаваная прадукцыя канфіскавана.
Некалькімі днямі раней рэгіянальныя актывісты Руху “За Свабоду і ГІ “Гомельскі дэмакратычны форум арганізоўвалі для гамяльчан сустрэчу з палітолагам, філосафам і
метадолагам Уладзімірам Мацкевічам. Сустрэча ў выніку адбылася, і наведалі яе больш за 50 чалавек. Аднак пры арганізацыі мерапрыемства таксама здарыліся сур’ёзныя праблемы.
“У апошні момант, у пятніцу пасля абеду, адміністрацыя гасцініцы, дзе ў нас было замоўлена памяшканне, адмовіла нам у правядзенні мерапрыемства, патлумачыўшы гэта тым, што ім
патэлефанавалі, — распавяла актывіст ГДФ Дар’я Суворава.
Месца правядзення сустрэчы давялося мяняць у экстраным парадку. На шчасце, спецслужбы не паспелі адрэагаваць на аператыўнасць дэмакратаў. А можа, сваю ролю адыграў і той факт, што сустрэчу ў выніку
перанеслі ў памяшканне прыватнай формы ўласнасці.
Дарэчы, усяго пару тыдняў таму ў Гомелі здарыўся скандал, звязаны з правядзеннем рэгіянальнай канферэнцыі “Дзелавы інтэрнэт, якую ладзілі партал tut.by сумесна з
інтэрнэт-правайдэрам “АтлантТелеком. У апошні момант арганізатары прыбралі з праграмы выступ гомельскага рэгіянальнага каардынатара Руху “За Свабоду,
заснавальніка абласной інтэрнэт-газеты “Моцныя навіны Пятра Кузняцова, які першапачаткова быў запланаваны. Па словах арганізатараў, улады паставілі іх перад дылемай: або выступ
Кузняцова выкрэсліваецца з праграмы, або канферэнцыя не атрымае памяшкання.
Паводле сайта “Моцныя навіны
------------------------------------------------------
Брэст. Суд не задаволіў скаргу на чыноўніка
У Ленінскім судзе Брэста агучана рашэнне па скарзе актывіста Руху «За Свабоду» Сяргея Вакуленкі на намесніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.
Суд палічыў, што чыноўнік не парушыў закону аб зваротах грамадзян. «Скаргу пакінулі без задавальнення. Суддзя спаслаўся на тое, што выканкам, у адпаведнасці з артыкулам 15 Закону аб зваротах
грамадзян, даў нам поўны адказ», — паведаміў грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка.
Вакуленка скардзіўся на тое, што чыноўнік парушыў закон аб зваротах грамадзян: чыноўнік не даў на запыт актывістаў поўнай інфармацыі пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтру «Масква» ў
Брэсце. Сяргей Вакуленка кажа, што праз запыт у гарвыканкам яны хацелі даведацца, ці ўзгоднена рэканструкцыя будынка з Міністэрствам культуры.
«У нас ёсць копія дакументу, які абавязвае фірму “Санта-Сервіс узгадніць працы з Міністэрствам культуры. Аднак у судзе юрыст гарвыканкаму, які па дамоўленасці прадстаўляў
інтарэсы Хафізава, нават і не ведаў пра такі дакумент. Наколькі мы разумеем, гарвыканкам абавязвае фірмы ўзгадняць рэканструкцыю будынкаў з Міністэрствам культуры, аднак выкананне гэтага ўзгаднення
не кантралюе. Гэта можа быць пагрозай для гістарычнай спадчыны», — кажа Сяргей Вакуленка.
Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду Дзяніс Турчаняк кажа, што рашэнне раённага суда бузе абскарджвацца ў вышэйшых інстанцыях.
Паводле сайта Руху “За Свабоду
----------------------------------------
Светлагорск. Для Мясніковіча падлогу мылі спіртам
Старшыня Савета міністраў прыязджаў на светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно. Тут праходзіла нарада па пытаннях перааснашчэння прадпрыемстваў канцэрна
“Белнафтахім.
“Міхаіл Мясніковіч непасрэдна на вытворчасці правёў хвілін сорак, — распавёў адзін з работнікаў. — У гэты час нам усім строга забаранілі выходзіць куды-небудзь на бачнае
месца. Сказалі, што можам патрапіць на фота ці відэа не ў тым спецадзенні.
Не абышлося без дзіўнага навядзення парадку, адзначаюць відавочцы: “Каля завода штучнага валакна (адно са структурных падраздзяленняў “Хімвалакна) працаўнікоў начной змены
выгналі на вуліцу pазграбаць снег па праходу і складваць у акуратныя бардзюрчыкі.
Дзеля чысціні не пашкадавалі тэхнічнага спірту, які выкарыстоўваецца ў тэхналагічным працэсе. У цэху нетканых матэрыялаў спіртам мылі бетонную падлогу, каб выдаліць плямы.
10 студзеня рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно было ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Чакаецца,
што змена формы ўласнасці дазволіць прыцягнуць новыя інвестыцыі і надасць развіццю прадпрыемства больш дынамізму.
Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны