ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ. Навіны тыдня: Наваполацк, Брэст.

Наваполацк. Легенда бардаўскай песні

Наваполацк. Легенда бардаўскай песні

Суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, сумесна з Моладдзю БНФ арганізавала ў Наваполацку творчую сустрэчу з вядомым бардам Сяржуком Сокалавым-Воюшам. Сярод тых, хто сабраўся на сустрэчу, было шмат як былых паплечнікаў Сяржука па барацьбе за адраджэнне Беларусі канца 1980-х гадоў, так і моладзі, выхаванай на яго спевах. Пасля цёплай гутаркі і мноства выкананых хітоў, С. Сокалаў-Воюш паабяцаў хутка вярнуцца з новым альбомам і вершамі. Магчыма, новы творчы візіт адбудзецца ўжо гэтай зімой.


Брэст. Сумесна правялі свята

Суб’екты АДС Брэсцкай вобласці супольна з прадстаўнікамі грамадскасці арганізавалі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму Дню абароны правоў дзіцяці. Найперш быў праведзены традыцыйны гарадскі турнір па міні-футболу сярод дзяцей і дарослых пад дэвізам «Спорт супраць гвалту». У гэты дзень прайшоў і «круглы стол», арганізаваны Беларускім Хельсінскім камітэтам, на якім былі абмеркаваны праблемы правоў дзіцяці на Беларусі. Падобныя «круглыя сталы» адбыліся ў Баранавічах, Пружанах, Белаазёрску і пасёлку Рэвяцічы Бярозаўскага раёна.

 Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: